Свет22

Борыс Джонсан знайшоў сабе працу. І ганарар прыстойны, і праца па першай спецыяльнасці

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі і экс-дэпутат Палаты грамад Борыс Джонсан будзе працаваць у сферы журналістыкі. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Politico.

Борыс Джонсан у Кіеве 23 лютага 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Адзначаецца, што Джонсан будзе аўтарам штотыднёвай калонкі для выдання Daily Mail. Журналістыка — асноўны занятак Джонсана да таго, як ён прыйшоў у палітыку.

Суразмоўцы выдання распавялі, што таямнічы «эрудзіраваны новы калумніст», які з'явіўся на першай паласе пятнічнага выпуску газеты, паказвае на Джонсана. Згодна з анонсам, новы калумніст пачне працу ў суботу.

За напісанне калонкі Джонсан будзе атрымліваць «шасцізначную суму».

Напісанне калонак для Mail стане першай рэгулярнай журналісцкай працай Джонсана пасля адыходу з Daily Telegraph у 2019 годзе.

Аднак рэдактары Mail, хутчэй за ўсё, не ў захапленні ад навін аб сваім новым зорным калумнісце, так як былыя калегі Джонсана згадваюць аб праблемах у часе сумеснай працы.

У прыватнасці, як успамінае адзін з былых рэдактараў Джонсана, той не заўсёды своечасова здаваў матэрыялы.

Нагадаем, 9 чэрвеня Борыс Джонсан абвясціў аб адстаўцы з пасады дэпутата Палаты грамад на фоне скандалу, звязанага з вечарынкамі на Даўнінг-стрыт падчас кавідных абмежаванняў.

15 чэрвеня была агучана парламенцкая справаздача, у якой Джонсан неаднаразова свядома ўводзіў парламент у зман сваімі заявамі аб вечарынках на Даўнінг-стрыт, якія парушалі правілы паводзін падчас пандэміі кавіду.

Каментары2

  • бабруйчанін
    16.06.2023
    Усе умовы прыстойнасці выкананы " эурапейскія каштоунасці" абаронены ? Так
    Ганарар у 10 раз болей .вельмі цікавы прафесійны журналіст
  • Беня
    16.06.2023
    Бондаж стариков - удел выходцев из колоний.

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць