Затрымалі бодзібілдарку — яна пакідала каментары ў тэлеграм-чатах

Сілавікі сцвярджаюць, што такіх каментароў больш за 700.

14.11.2023 / 13:35

Раіса Шчарбін. Фота: яе старонка ў інстаграме

Затрыманай Раісе Шчарбін 37 гадоў. Яна працуе ў адным са сталічных фітнэс-клубаў. А таксама займаецца бодзіфітнэсам — гэта від бодзібілдынгу, дзе асаблівая ўвага надаецца гарманічнаму развіццю ўсяго цела. Удзельнічае ў конкурсах.

Яе затрымалі за тое, што яна пакідала каментары ў тэлеграм-чатах. Раней яе тэлеграм-акаўнт называўся адной літарай. Нядаўна яна памяняла імя акаўнта на сваё ўласнае імя карыстальніка, а таксама паставіла сваё фота і адкрыла беларускі нумар, на які ён зарэгістраваны.

Невядома, што пагражае жанчыне — губазікаўцы пішуць, што правялі з Раісай «антыэкстрэмісцкую трэніроўку». У канцы відэа сілавікоў дэманструюцца кадры з жаночых калоніяў.

Чытайце таксама:

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Па справе ЧКБ затрымалі жыхара Гомеля. Вось як яго знайшлі

Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць

Nashaniva.com