Ціханоўская распачала візіт у Германію
У планах афіцыйнага візіту сустрэчы з высокапастаўленымі нямецкімі чыноўнікамі і выступленне на партыйнай канферэнцыі.
25.11.2023 / 17:09
Святлана Ціханоўская. Фота: тэлеграм-канал лідаркі
Пра гэта беларуская дэмакратычная лідарка паведаміла ў сваім акаўнце ў X (былым твітары):
«Сёння я пачынаю свой візіт у Германію, да моцнага саюзніка дэмакратычнай Беларусі. Я сустрэнуся з віцэ-канцлерам Робертам Габекам, міністрам замежных спраў Германіі Аналенай Бербак і дзяржаўным міністрам Ганнай Люрман. Я таксама выступлю на канферэнцыі федэральных дэлегатаў BDK23 партыі «Зялёныя».
Таксама Ціханоўская сустрэнецца з дэпутатамі Бундэстага і лідарам групы «За дэмакратычную Беларусь». Сярод тэмаў — рэалізацыя рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі, візы для беларусаў, рэабілітацыя палітвязняў, а таксама прыцягненне рэжыму да адказнасці.
А ўжо 27-28 лістапада Святлана Ціханоўская правядзе перамовы з новым урадам Латвіі.
Чытайце таксама:
Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года
Расійская апазіцыя мае сваю ботаферму, якая каментуе і «палітыку Беларусі»