Прэзідэнт Кыргызстана забараніў падначаленым дарыць яму падарункі на дзень нараджэння
«Чалавек абсалютна выключнай сціпласці», — кажа пра яго намеснік прэм'ер-міністра.
06.12.2023 / 10:50
Садыр Жапараў. Фота: Contributor / Getty Images
Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў забараніў падначаленым дарыць яму падарункі на дзень нараджэння. Пра гэта распавёў намеснік старшыні ўрада Эдыль Байсалаў, піша РБК.
«Прэзідэнт нам усім забараніў хоць якія падарункі, падаванні, усхваленні. Чалавек абсалютна выключнай сціпласці. За тры гады Жапараў даказаў, што наш народ не памыліўся, выбраўшы яго прэзідэнтам», — сказаў Эдыль Байсалаў.
«Чалавек абсалютна выключнай сціпласці», — дадаў намеснік прэм'ер-міністра.
Прэзідэнту Кыргызстана спаўняецца 55 гадоў, ён займае пасаду кіраўніка дзяржавы са студзеня 2021 года.
Чытайце таксама:
У Кыргызстане вырашылі трохі змяніць выгляд сцяга, каб «не быць больш залежнымі»
Кыргызстан пад ціскам ЗША абмяжоўвае транзіт санкцыйных тавараў у Расію