Свет33

У Кыргызстане вырашылі трохі змяніць выгляд сцяга, каб «не быць больш залежнымі» 

Дэпутаты Жагорку Кенеша (парламента) на пасяджэнні 29 лістапада ў першым чытанні прагаласавалі за законапраект, які прадугледжвае змяненне дзяржаўнага сцяга. У гэтай сярэднеазіяцкай краіне законапраекты прымаюцца ў трох чытаннях, а важныя ў чатырох.

Ініцыятыву падтрымалі 66 дэпутатаў, супраць прагаласавалі 8 парламентарыяў, піша Радыё Свабода — Кыргызстан.

Прапанаваны ініцыятарамі новы варыянт сцяга выклікаў бурнае абмеркаванне грамадскасці. У сацыяльных сетках многія карыстальнікі таксама выказалі нязгоду са зменай цяперашняга сцяга і выказваюць крытыку з нагоды таго, што народавыбраннікі павінны займацца іншымі, больш актуальнымі пытаннямі. Выказаліся таксама супраць і некаторыя дэпутаты.

«Змена дзяржаўнага сцяга — гэта штуршок да перапісвання гісторыі. Я не бачу сэнсу ў змене сцяга, у здрадзе нашаму сцягу», — сказаў парламентарый Дастан Бекешаў. Яго калега Эрулан Кокулаў выказаў меркаванне, што трэба было б правесці рэферэндум.

Сённяшні сцяг. Радыё Свабода — Кыргызстан

Ідэю аб неабходнасці змене сонечных прамянёў на сцягу ў кастрычніку агучыў спікер парламента Нурланбек Шакіеў. На яго думку, выява тундука (канструкцыя сферычнай формы, якая вянчае кыргызскае жыллё-юрту і з'яўляецца светлавым акном) і сонечных прамянёў у цэнтры сцяга падобныя да сланечніку, іх варта выпрастаць. 

Эскіз новага сцяга. Фота: kaktus.media

Сцяг Кыргызстана — чырвонае палотнішча з сонечным дыскам у цэнтры. 40 прамянёў азначаюць аб'яднанне старажытных плямёнаў. Унутры сонца намаляваны тундук — канструкцыя сферычнай формы, якая вянчае кыргызскую юрту. На сцягу прамяні сонца выгнутыя, а тундук складаецца з трох дубцоў. У новым варыянце прапануюць промні выпрастаць і зрабіць тундук з чатырох дубцоў.

Прэзідэнт Садыр Жапараў у кастрычніку падтрымаў змену сцяга. Ён адзначыў, што не раз жыхары і госці краіны параўноўвалі малюнак на сцягу са сланечнікам. На думку Жапарава, калі дэпутаты ўхваляць змяненне сцяга, то «з гэтага часу мы не будзем залежнымі».

«Мы павінны спадзявацца, што з гэтага часу будзем развітой і самастойнай краінай, падобна промням сонца на нашым сцягу, якія ўваходзяць праз тундук», — сказаў тады Жапараў.

Дзяржаўны сцяг Кыргызстана быў зацверджаны пастановай Жагорку Кенеша ад 3 сакавіка 1992 года. 5 сакавіка ён упершыню быў узняты над будынкам урада Кыргызстана.

Каментары3

  • у заходзячае сонца
    29.11.2023
    лукавыя свой фЛАГ два разы мянялі і нікога не пыталі
  • Казік
    29.11.2023
    Стары стылёвей. Новы калючы, промні нібы на шрубах
  • Максим Дизайнер
    29.11.2023
    Я сначала подумал, что хотят изменить "Х", который не то, что похож, а один в один с логотипом Xerox. А тут пока только лучи. Рукалицо

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць