Бульбяныя аладкі з маслам з анчоусаў (якія яшчэ называюць хамсой)
Анчоусы з іх яркім і вострым смакам і прэсныя бульбяныя аладкі спалучаюцца ідэальна.
10.12.2023 / 15:51
Фота: Getty Images
Каб прыгатаваць бульбяныя аладкі з маслам з анчоусаў, спатрэбіцца:
- 300 г зваранай бульбы
- 150 г мяккіх белых паніровачных сухароў, замочаных у 100 мл малака мінімум на 30 хвілін
- 50 г мукі
- 2 ч. л. солі
- 100 г несалёнага масла
- 2 ч. л. сечанай пятрушкі
- 4—6 філе анчоусаў
Як гатаваць:
1. Разамніце або прапусціце бульбу скрозь мясарубку, потым у вялікай місцы змяшайце яе з замочанымі сухарамі, мукой і соллю, збярыце ўсё ў мяккі шар. Пакіньце адпачыць на 10 хвілін.
2. Разамніце масла з анчоусамі і пятрушкай. Калі вы любіце халоднае масла, пастаўце яго ў халадзільнік; у адваротным выпадку пакіньце на стале.
3. Падзяліце цеста на чатыры часткі, з кожнай чвэрці сфармуйце шар і раскачайце яго ў аладку таўшчынёй каля 1 см. Нагрэйце чыгунную патэльню ці з антыпрыгарным пакрыццём, затым абсмажце кожную аладку ў сухім выглядзе па тры-пяць хвілін з кожнага боку або да залацістага колеру і глыбокіх залацістых плямаў — і да гатоўнасці.
4. Нашмаруйце маслам анчоўсаў гарачыя аладкі, разрэжце іх на чвэрткі і адразу ж падавайце — напрыклад, з яечняй ці абсмажанай зелянінай.
Чытайце таксама:
Бульба, фаршыраваная сырам і гарошкам, — нязвыклы падыход да звыклага прадукту
Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка