У Германіі вызначыліся, як будуць выдаваць беларусам пашпарты іншаземца

МУС Германіі вывучыла сітуацыю з пашпартамі беларускіх грамадзян і зрабіла выснову, што мясцовыя органы могуць лічыць немэтазгодным патрабаванне замены беларускага пашпарта, калі можна даказаць факт палітычнага пераследу ў Беларусі, адказала прэс-служба міністэрства на пытанне Deutsche Welle.

07.12.2023 / 16:49

Нямецкае МУС папрасіла адпаведныя органы разглядаць магчымасць выдачы нямецкага праязнога дакумента беларусам.

Каб атрымаць такі дакумент, грамадзяне Беларусь павінны звярнуцца з заявай у мясцовыя органы. Пры гэтым неабходна будзе падрабязна выкласці прычыны, з якіх чалавеку небяспечна вяртацца ў Беларусь, і, магчыма, падаць доказы гэтага.

Чытайце таксама:

Шэнгенскія візы будуць афармляцца анлайн і без налепак у пашпарце

«Пачалі працэс закупкі матэрыялаў для друку». Ціханоўская расказала, як ідзе праца над новым беларускім пашпартам

Беларуску з польскім праязным дакументам замежніка не пусцілі ў Грузію

Nashaniva.com