Грамадства66

Беларуску з польскім праязным дакументам замежніка не пусцілі ў Грузію

Айцішніца жыве ў Польшчы два гады, яе пашпарт скончыўся, але ёсць карта побыту і польскі праязны дакумент замежніка. Нядаўна дзяўчына вырашыла зʼездзіць з ім у Грузію на вяселле да сястры. Стараннае вывучэнне інфармацыі ў інтэрнэце і законаў паказала, што праблем быць не павінна. Але выйшла інакш, піша Dzik Pic. Вось яе расповед.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Яшчэ задоўга да паездкі ў Грузію я пачала вывучаць інфармацыю наконт магчымасці паляцець туды з Польшчы на падставе карты побыту і праязнога дакумента.

Не знайшоўшы адназначнай інфармацыі, я напісала некалькі лістоў у амбасаду Грузіі ў Польшчы, але ні на адзін з іх не атрымала адказу. Тэлефанавала — ніхто не падымае. Папрасіла знаёмых у Грузіі патэлефанаваць у МЗС Грузіі і аэрапорт Грузіі, дзе ім растлумачылі, што дадзеных дакументаў дастаткова для праходжання пашпартнага кантролю. У дадатак да гэтага знайшла гісторыю хлопца, які двойчы за лета лётаў на падставе праязнога дакумента ў Грузію (але з іншай авіякампаніяй — LOT).

За тыдзень да вылету ўбачыла дзве публікацыі пра адмову Wizzair беларусам з праязнымі дакументамі ў Чарнагорыі і Турцыі, таму вырашыла звязацца з авіякампаніяй, каб удакладніць інфармацыю. Я апісала сваю сітуацыю і прывяла ўжо вядомыя прыклады па адмове авіякампаніі прымаць на борт самалёта з падобнымі дакументамі. Аднак мяне запэўнілі, што ляцець у Грузію я магу.

У дзень палёту я дадаткова раздрукавала грузінскае распараджэнне, у якім пазначана, што дастатковым дакументам для прыбывання з Польшчы ў Грузію зʼяўляецца або шэнгенская віза, або ДНЖ (што было ў мяне), і паехала ў аэрапорт.

У інфапункце аэрапорта я яшчэ раз удакладніла, ці трэба мне ісці кудысьці дадаткова на ўзгадненне, ці я магу праходзіць мытны і пашпартны кантроль, паколькі чэк-ін быў аформлены анлайн. Я прайшла ўсе кантролі паспяхова і чакала пасадку на самалёт.

У ліку першых я паказала свае дакументы супрацоўніцы авіякампаніі і тут раптам адказ: мае дакументы трэба ўзгадніць. Яна пачала размаўляць па рацыі, кудысьці тэлефанаваць, зрабіла фатаграфіі маіх дакументаў і нават сфатаграфавала распараджэнне. Аднак на працягу 15-20 хвілін ніякай інфармацыі не паступала, і супрацоўнікі Wizzair прасілі мяне чакаць.

Калі да вылету засталося крыху больш за 10 хвілін, то яны ўсё яшчэ спрабавалі атрымаць нейкае рашэнне, а затым растлумачылі, што мае дакументы патрабуюць больш працяглага ўзгаднення, і яны не могуць дазволіць сесці мне ў самалёт. Растлумачылі, што я магу напісаць прэтэнзію авіяперавозчыку, але паляцець гэтым рэйсам я не змагу.

У выніку на вяселлі я прысутнічала толькі анлайн. Было вельмі крыўдна — хай бы я ляцела адпачываць і без папярэдняй падрыхтоўкі, але я ляцела на важную падзею і максімальна да гэтага падрыхтавалася.

Цяпер я падала скаргу ў авіякампанію Wizzair, і мне вельмі цікава, чым яны абгрунтуюць свае ўзгадненні і адмову пасадзіць мяне на самалёт у Грузію».

Каментары6

  • Сулико
    25.10.2023
    Скупой платит дважды, а тупой всегда. Что мешало полететь LOT, которые естественно в курсе польских документов? Ах да, жадность
  • Вадзім
    25.10.2023
    доверяй но проверяй, Грузія тут ні пры чым. У Грузію пускалі. Не пусьцілі на борт wizzair у Польшчы. Загаловак хлусіць
  • Woodoo Cult
    25.10.2023
    Вадзім , Да, походу авиакомпания утырки. Сначала написали, что всё в порядке, а когда дело дошло непосредственно до полёта, не пустили на рейс. Подавай жалобу и требуй комперсацию с мадьяров. 

Цяпер чытаюць

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай12

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска знайшоў у кватэры свайго дзядзькі антыкварную зброю5

У Светлагорскім раёне тры чалавекі загінулі пасля сутыкнення легкавіка з бензавозам

Памёр футбольны калекцыянер, які апранаў моладзь у майкі з Лукашэнкам1

У Гомелі мужчына напаў з нажом на двух чалавек. Яго затрымалі вайскоўцы1

Нямецкі фермер выразаў на кукурузным полі Пуціна і Трампа7

У Мінску спынілі дзейнасць фінансавай піраміды, якая існавала чатыры гады4

Вядучы польскі разведчык пра беларускі КДБ, Івана Церцеля і дыялог з Мінскам9

У Беларусі ўжо +37°C1

Ціханоўская не змагла адкрыць рахунак у польскім банку50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай12

Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць