Прызналі «экстрэмісцкім» праект Warta
Міністэрства інфармацыі чарговы раз папоўніла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Найбольш значны з ягоных новых фігурантаў — нядаўна запушчаны медыяпраект Warta, які пазіцыянуе сябе як «беларускае нацыянальнае медыя».
21.12.2023 / 16:45
«Экстрэмісцкімі» прызналі адразу сайт, сацсеткі і лагатып праекта Warta.
Акрамя таго, судамі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, Мядзельскага раёна Мінскай вобласці і Ленінскага раёна горада Брэста былі таксама прызнаныя «экстрэмісцкімі»
- інстаграм-старонка vektor_brest;
- старонка ў «Аднакласніках» «Вектор нашего города»;
- тыкток-старонка «Митинги Беларуси»;
- фэйсбук-старонка «Город 016».
Чытайце таксама:
Інстаграм-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай». І не толькі
У Гродне як мінімум 13 медыкаў за месяц аштрафавалі за падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы