Грамадства

У Гродне як мінімум 13 медыкаў за месяц аштрафавалі за падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы

Як правіла, дактароў і медсясцёр штрафавалі і забіралі тэлефон.

Як мінімум 13 медыкаў з Гродна судзілі ў лістападзе за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Інфармацыя з’явілася ў банку судовых рашэнняў. Сярод аштрафаваных — нейрахірург і неанатолаг, піша hrodna.life.

Як правіла, медыкаў па арт. 19.11 КаАП штрафавалі на 10−30 базавых велічынь (370−1100 рублёў). У некаторых таксама канфіскавалі тэлефоны.

Напрыклад, доктара-неанатолага і маці малога дзіцяці за падпіску ў інстаграме аштрафавалі на 15 базавых велічынь (555 рублёў) з канфіскацыяй мабільніка. Нейрахірурга за падпіску на экстрэмісцкі кантэнт «УКантакце» аштрафавалі на 925 рублёў.

Аднаго медыка арыштавалі на трое сутак з канфіскацыяй мабільніка.

Таксама судзілі трох медсясцёр, лекара, лекара-тэрапеўта, супрацоўніцу БХМД. Судзілі за падпіскі «ВКонтакте», Facebook і Instagram, рэпосты ў «Аднакласніках», падпіскі на Zerkalo.io і «Афіцыйная група Хартыя'97», і захоўванне «візуальнай экстрэмісцкай прадукцыі».

Таксама аштрафавалі выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта і дыякана пратэстанцкай царквы «Свет мира» Дзяніса Камягіна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць