У Вільні паставяць помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл
Помнік будзе непадалёк ад таго месца, дзе жанчына бегала на спатканні з будучым каралём.
04.01.2024 / 13:02
Ілюстрацыя з сайта Delfi.lt
У дворыку бібліятэкі Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук у Вільні да 2026 года з'явіцца помнік каралю Польшчы і вялікаму князю Літоўскаму Жыгімонту Аўгусту і яго жонцы Барбары Радзівіл, паведамляе Delfi.lt.
Бібліятэка і Літоўскі саюз мастакоў у снежні 2023 года абвясцілі конкурс на стварэнне помніка, прыём прапаноў будзе доўжыцца да 9 красавіка.
«Будынак бібліятэкі быў пабудаваны на месцы, дзе былі ўладанні Радзівілаў у 16-17 стст. Канкрэтна на месцы будынка былі сажалкі. Мы можам казаць, што з палаца, які знаходзіўся непадалёк, Барбара хадзіла на спатканні з Жыгімонтам», — сказаў кіраўнік бібліятэкі Сігітас Нарбутас.
Нарбутас спадзяецца, што скульптура ў дворыку з'явіцца ў 2024-2025 гадах.
Чытайце таксама:
У Лідзе з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага знік герб паўстання Каліноўскага