Сабаленка выбіла Азаранку з турніру ў Брысбене
У паўфінале тэніснага турніру ў сталіцы аўстралійскага штата Квінсленд сустрэліся дзве экс-першыя ракеткі свету.
06.01.2024 / 13:10
Арына Сабаленка. Фота: Mike Hewitt / Getty Images
Арына перамагла Вікторыю ў двух сэтах — 6:2, 6:4.
У фінале Сабаленка заўтра згуляе з Аленай Рыбакінай (Казахстан).
На наступным тыдні стартуе Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open). Вікторыя Азаранка выйгравала яго ў 2012 і 2013 гадах, Арына Сабаленка год таму.
Чытайце таксама:
Шкурын, Сабаленка і скандалы. Што адбывалася ў спорце ў 2023-м
Арына Сабаленка прызнаная чэмпіёнкай свету ITF у 2023 годзе
Іга Свёнтэк перамагла Сабаленка ў барацьбе за званне «Гулец 2023 года»