Спорт66

Арына Сабаленка прызнаная чэмпіёнкай свету ITF у 2023 годзе

Пераможца Australian Open — 2023, другая ракетка свету, беларуска прызнаная чэмпіёнкай свету ITF (Міжнароднай тэніснай асацыяцыі) у 2023 годзе. Яна ўпершыню ў кар'еры атрымала гэтае званне.

У мінулым сезоне Сабаленка згуляла дэбютны турнір «Вялікага шлема» ў Аўстраліі і дэбютавала на першым радку рэйтынгу WTA (але не змагла ўтрымаць яго па выніках сезона, прабыўшы на ім два месяцы). Адначасна Арына заваявала тытулы на турах у Адэлаідзе і Мадрыдзе, а таксама дайшла да паўфіналаў на «Ралан Гаросе» і Уімблдоне ды фінале US Open.

Па версіі WTA (Сусветнай жаночай асацыяцыі) званне «Гулец года» атрымала чатырохразовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема», першая ракетка свету, полька Іга Свёнтак, піша Championat.com.

Каментары6

  • Ништяк
    15.12.2023
    Ништяк!
  • Цім
    15.12.2023
    Нешта я не памятаю, каб праводіўся чэмпіянат свету па тэнісу. Па пінг-понгу (малы тэніс) быў, па снукеру быў ... А па тэнісу на корце не было. Дарэчы, і №1 WTA зараз не Арына ...
  • mikola
    15.12.2023
    Zgodzen na use 100%!....Udaczy ! Z Novym Godam !

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць