Спорт99

Іга Свёнтэк перамагла Сабаленка ў барацьбе за званне «Гулец 2023 года»

Польская тэнісістка, чатырохразовая пераможца турніраў «Вялікага шлема» і першая ракетка свету стала «Гульцом 2023 года» па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Іга Свёнтэк пасля перамогі на Выніковым турніры WTA ў Канкуне. Фота: Fernando Llano / AP

За гэтае званне са Свёнтэк змагаліся беларуска Арына Сабаленка, амерыканкі Коры Гаўф і Джэсіка Пегула, казахстанка Алена Рыбакіна, чэшка Маркета Вондраўшава.

Прэмія пад назвай WTA Player Award 2023 прысуджаецца штогод, пераможцаў выбіраюць прадстаўнікі міжнародных СМІ.

У мінулым сезоне Свёнтэк заваявала шэсць тытулаў на ўзроўні WTA, у тым ліку другі год запар выйграла «Ралан Гарос» у Парыжы, а таксама стала пераможцай выніковага турніру WTA.

Што тычыцца прызавых, то ў 2023 годзе Іга стала найлепшай у WTA-туры па заробках на турнірах — у яе актыве 9,86 млн даляраў.

Каментары9

  • Вжэштыш Беластоцкі
    11.12.2023
    Жвір, яб яшчэ дадаў, што Сабаленка любіць сябе ў тэнісе, а гуляць яна любіць у какей з дыктатарам)
  • Жвір
    11.12.2023
    Вжэштыш Беластоцкі, а доказы маеш, што да дыктатара. Пяцігадовай даўніны - гэта ўжо не доказ. Усім вядомы абставіны й штучнасьць матываў. Не паддавайцеся гульнаму псыхозу, трымайце галаву халоднай. Гэта не той выпадак, калі душу чорту прадаюць... Вяртайцеся ў рэальнасьць.
  • Костик
    11.12.2023
    Вжэштыш Беластоцкі, жвир сам с усами. Он ябатькатую арину защищает увесь час.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць