У МЗС Беларусі далі толькі адну рэкамендацыю, што рабіць падчас беспарадкаў у Эквадоры
10.01.2024 / 11:20
У гэтай паўднёваамерыканскай краіне ўчора выбухнуў мяцеж мафіі. У сталіцу сцягнутыя танкі. Прэзідэнт Набоа абвясціў надзвычайнае становішча, а мафія ў адказ зладзіла беспарадкі і сутыкненні па ўсёй краіне.
Паліцыя эвакуюе супрацоўнікаў тэлеканала TC televizion, на які напалі мяцежнікі. Фота: Cesar Munoz / AP
У МЗС Беларусі далі рэкамендацыю беларусам, якія цяпер знаходзяцца ў Эквадоры: «неабходна няўхільна прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых уладаў».
Найбліжэйшая беларуская дыпмісія знаходзіцца ў Калумбіі.
Чытайце таксама:
У Эквадоры злачынныя групоўкі захапілі вядоўцаў тэленавін у жывым эфіры
З турмы ў Эквадоры прапаў вядомы мафіёзі. І ў краіне абвясцілі надзвычайнае становішча