48 у 58. Яраслаў Раманчук пахваліўся цудоўнай спартыўнай формай ВІДЭА
11.01.2024 / 17:12
Вядомы беларускі эканаміст і грамадска-палітычны дзеяч Яраслаў Раманчук 10 студзеня адсвяткаваў 58 гадоў з дня нараджэння і з гэтай нагоды запісаў матывацыйнае відэа.
Скрыншот з відэа
На відэа Раманчук з голым торсам прамаўляе: «10 студзеня 24-га года, 58 гадоў, дзень нараджэння. Паглядзім колькі разоў падцягнуся. Паехалі».
А пасля, павярнуўшыся да турніка, робіць гэта ажно 48 разоў.
Яраслаў Раманчук — вядомы эканаміст і грамадска-палітычны дзеяч, аўтар кніг і артыкулаў па эканоміцы. У 1990-я і 2000-я гады браў актыўны ўдзел у дзейнасці Аб'яднанай грамадзянскай партыі, быў намеснікам яе старшыні.
У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам на прэзідэнцкія выбары. Пасля брутальнага разгону народных выступленняў 19 снежня 2010-га ранкам наступнага дня зачытаў з тэлеэкрана напісаны сілавікамі пакаянны тэкст, што ў тых умовах спрычынілася да заканчэння актыўнай палітычнай кар'еры.
Цяпер Яраслаў Раманчук жыве і працуе ў Кіеве.
Чытайце таксама:
«Тонус — ён жа і ў мазгах таксама». Паглядзіце, як выглядае 67-гадовы экс-футбаліст Людас Румбуціс
Цыганкоў распавёў, чаму на яго пакрыўдзіўся Чалы і што Пазняк сказаў Лукашэнку ў парламенцкім буфеце
Чалы пайшоў у Браму Балдура. Гэтую гульню фанаты чакалі амаль 20 гадоў