Спыняе працу мабільны сэрвіс «Беларуснафты» для аплаты бензіну

У чацвер, 18 студзеня, карыстальнікі мабільнага дадатку Drive & Pay атрымалі паведамленне, што з 26 лютага мабільны сэрвіс спыняе сваю працу. Адбудзецца гэта паводле пастановы РУП «Беларуснафта», паведамляе «Анлайнер».

18.01.2024 / 16:30

З дапамогай Drive&Pay аўтааматары маглі знаходзіць запраўкі сеткі «Беларуснафта» і плаціць за паліва са смартфона, не звяртаючыся пры гэтым да аператараў АЗС.

На сайце аператара АЗС напісана, што ў выпадку выкарыстання дадатку Drive&Pay рэкамендуюць «перайсці на новы дадатак (Беларуснафта) і адчуць новыя магчымасці сэрвісу».

У пачатку года сур'ёзнае абнаўленне было таксама ў мабільным дадатку для электракараў Malanka ад «Беларуснафты».

Чытайце таксама:

У Беларусі прадаецца Jetta VA3, але гэта не VW і не VAZ. Колькі каштуе?

Знакаміты ліхтаршчык з Брэста паказаў свой «Масквіч-412», з якім не жадае расставацца

«Прадам айфон, не спадабаўся колер». На «Куфры» перапрадаюць навагоднія падарункі

Nashaniva.com