«Хахол, табе п*** канкрэтна». Украінцы знішчылі расійскага ваенкара ВІДЭА

Расійскага ваеннага карэспандэнта і аператара дронаў «Майсея» забілі 18 студзеня ў Крынках пад Херсонам.

19.01.2024 / 14:46

Момант знішчэння базы размяшчэння аператараў дронаў. Скрын відэа: @666_mancer / X (Twitter)

«Жадаеш смерці баевікам ВСУ? Падтрымлівай рускую армію!», «Прыйшоў час зрабіць сваю інвестыцыю ў ліквідацыю ўкраінскай дзяржаўнасці!», «Хахол, табе п*** канкрэтна». Такімі і падобнымі да іх выказваннямі поўніўся тэлеграм-канал «Моисей. Сводки с фронта». У ім было каля 15 тысяч падпісчыкаў.

Аператар беспілотнікаў з пазыўным «Майсей» знаходзіўся ў Крынках на левым беразе Дняпра пад Херсонам, дзе ў лістапада мінулага года здолелі замацавацца ўкраінскія вайскоўцы. У апошнія дні ў гэтым раёне ідуць жорсткія баі. Расійскі бок спрабуе выкарыстаць умовы надвор'я, для таго, каб выцесніць праціўніка. Днепр пакрыўся лёдам, што не дазваляе накіроўваць у Крынкі падмацаванне традыцыйным шляхам на гумовых лодках. У той жа час лёд дастаткова тонкі для таго, каб па ім прайшла ваенная тэхніка.

Аператар дронаў і аўтар тэлеграм-каналу «Майсей». Фота: ButusovPlus / Telegram

Нягледзячы на гэта, як паведамляюць самі расійскія ваенкары, у ўкраінцаў атрымліваецца падмацоўваць свой плацдарм. ВСУ здолелі пракласці па тонкім лёдзе маршруты ў Крынкі з вострава Фралова праз рэчку Конку. А з дапамогай дронаў на востраў закідваюць боекамплекты і прадукты.

Украінцы з усіх сіл трымаюць плацдарм. Баі ідуць жорсткія. «У Крынках пекла» — так ахарактарызаваў сітуацыю за некалькі гадзін да сваёй гібелі «Майсей».

Запісы ў тэлеграм-канале «Моисей/Сводки с фронта». 

Як паведамляецца, з дапамогай дронаў ён займаўся высочваннем лодак з украінскім дэсантам у Крынках.

Учора ўкраінскія сілы абароны знішчылі варожы разлік ударных беспілотнікаў. Акрамя «Майсея», загінула яшчэ некалькі расіян. Пра гібель мужа а 2-й гадзіны ночы 19 студзеня напісала яго жонка. Вядома, што байца звалі Эдуард.

Херсонская обл., наши дни, горит гнездо рашистских дроноводов, трейлер https://t.co/Xw9E8J1SZT #RussianUkrainianWar pic.twitter.com/oNRIBBkkJp

— Necro Mancer (@666_mancer) January 19, 2024

Эфектныя кадры знішчэння базы аператараў зʼявіліся ў сацыяльных сетках.

Чытайце яшчэ:

Навошта ўтрымліваць украінскі плацдарм на левым беразе Дняпра? Тлумачыць эксперт

«Я вырваўся з пекла». Украінскі вайсковец распавёў Бі-бі-сі пра баі за плацдарм на левым беразе Дняпра

Антось Жупран