Вайна11

Навошта ўтрымліваць украінскі плацдарм на левым беразе Дняпра? Тлумачыць эксперт

З сярэдзіны кастрычніка ўкраінскі бок утрымлівае плацдарм на левым беразе Дняпра каля сяла Крынкі. Але развіць далейшы наступ не атрымліваецца. Утрыманне плацдарма каштуе значных людскіх рэсурсаў. Можа, варта вывесці адтуль людзей?

Група ўкраінскіх вайскоўцаў выпраўляецца на левы бераг Дняпра пад Херсонам. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Замацаванне на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці ля сяла Крынкі не прывяло да значных зменаў на фронце. Украінскія байцы знаходзяцца там ужо два месяцы. На развіццё контрнаступу не хапае ні сіл, ні рэсурсаў. Значныя праблемы з лагістыкай. Выказваюцца меркаванні, што ўкраінскія воіны, па сутнасці, смяротнікі. Можа, варта вывесці адтуль людзей і перакінуць на іншы напрамак? Можа, гэта было б больш рацыянальна?

Адказваючы на такія пытанні падчас стрыму, вайсковы эксперт Алег Жданаў патлумачыў, што такі падыход быў бы абсалютна нерацыянальным. «Калі мы адыдзем з гэтага плацдарма, то пытанне пераразання сухапутнага калідору будзе адкладзенае вельмі надоўга».

Жданаў прапануе згадаць, што адбывалася да падрыву Кахоўскай ГЭС. Па яго словах, падрыў станцыі станоўча паўплываў на сітуацыю для ўкраінскага боку. «Падрыў ГЭС змыў усе абарончыя рубяжы і ўмацаванні, якія будавала Расія на левым беразе Дняпра. І цяпер ёсць шанц утрымаць плацдарм на левым беразе, які ў далейшым паслужыць асновай для наступлення».

Эксперт адзначае, што вывад можа адбыцца, калі камандаванне палічыць, што няма сродкаў і сіл утрымліваць. Існуючую сітуацыю на плацдарме Жданаў характарызуе як адну з самых найгоршых па стану абароны. Але марская пяхота праяўляе ўзор гераізму і мужнасці ў плане ўтрымання гэтага рубяжу.

Эксперт прывёў цытату аднаго з байцоў аб тым, як арганізуецца абарона на плацдарме, як і за кошт чаго ён трымаецца: «Плацдарм цяпер трымаецца выключна на мінах. Расійская дэсантна-штурмавая дывізія стала на баявых машынах дэсанта (БМД) заязджаць проста на пазіцыі з лесу і высаджваць дэсант. Быў дзень, калі ўсе думалі, што плацдарм сапхнуць у ваду. І нас тэрмінова ўсіх прыцягнулі да мініравання мясцовасці ў лівень. Мы ляталі ў лівень, таму што выбару не было. А міны дарабіць за некалькі тыдняў да таго, да высокага працэнта выбухаў, трэба было неадкладна.

Цяпер на мінах спыняюцца ўсе штурмы. Чатыры дні яны атакуюць бесперапынна, але мы крыху стабілізавалі сітуацыю, і да пазіцый яны не даязджаюць. Насамрэч тут зараз пекла. Вораг за тыдзень-паўтара страціў да 10 БТР, да 10 танкаў і 20—25 БМД. Лес і Крынкі завалены жалезам. Але «мясныя штурмы» працягваюцца. Сёння першы дзень, калі штурм абмежаваўся двума БТР. На жаль, наша прасоўванне спынена».

Нягледзячы на такую цяжкую сітуацыю, па словах Жданава, утрыманне плацдарма — перадумова поспеху будучага наступу. Калі не будзе плацдарма, то задача фарсіраваць Днепр будзе практычна невырашальнай. Спробы наступу ўздоўж Дняпра з боку Запарожскай вобласці летам не мелі поспеху, украінскія войскі не змаглі пераадолець так званую «лінію Суравікіна». Таму плацдарм крайне неабходны.

Чытайце яшчэ:

«Я вырваўся з пекла». Украінскі вайсковец распавёў Бі-бі-сі пра баі за плацдарм на левым беразе Дняпра

Ці можа штучнае зніжэнне ўзроўню вады ў Дняпры дапамагчы праходу ўкраінскіх войскаў на левы бераг?

«Аперацыя Нармандыя»: украінскія войскі пашырылі плацдарм у Крынках насупраць Херсона

Украіна перакінула бранятэхніку на левы бераг Дняпра

Каментары1

  • Розвідка Британії
    14.12.2023
    Нова дивізія РФ провалила операції на лівому березі Херсонщини, втрати надзвичайні. ----->
    https://www.unian.ua/war/nova-diviziya-rf-provalila-operaciji-na-livomu-berezi-hersonshchini-vtrati-nadzvichayni-rozvidka-britaniji-12483483.html

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць