Шматдзетнаму бацьку прысудзілі чатыры гады калоніі за «заклікі да санкцый»
26.01.2024 / 8:0
Пра затрыманне Паўла Кунцэвіча было невядома да таго, як ягонае імя з'явілася ў раскладзе судоў. Дома яго будуць чакаць чацвёра дзяцей.
Павел Кунцэвіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Паўлу Кунцэвічу 39 гадоў. Ён мінчук, вучыўся ў Мінскім дзяржаўным інстытуце экалогіі імя Сахарава на псіхолага. Працаваў на Чэрвенскім рынку, дзе меў уласную гандлёвую кропку, а апошнім часам рабіў цяпліцы за грошы.
У Паўла вялікая сям'я — жонка і чацвёра дзяцей.
Павел Кунцэвіч робіць цяпліцу. Фота з ягонага фэйсбуку
Калі меркаваць па сацсетках, затрымалі яго ўвосень 2023-га. Абвінавачвалі яго па ч.3 арт. 361 КК Беларусі — «Заклікі да санкцый або іншым дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі». Па артыкуле яму пагражала да 12 гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць