Памёр акцёр Карл Уэзерс, вядомы па фільмах «Рокі»

Амерыканскі акцёр Карл Уэзерс памёр ва ўзросце 76 гадоў, паведамляецца, што гэта адбылося ў сне.

03.02.2024 / 16:39

Многія гледачы ведаюць акцёра па ролі баксёра Апала Крыда ў фільмах «Рокі». Акрамя таго, Уэзерс вядомы ролямі ў фільмах «Драпежнік», «Нікей, д'ябал-малодшы», здымкамі у серыяле «Мандалорац».

У пачатку 1970-х Карл Уэзерс гуляў у амерыканскі футбол, адначасова займаючыся развіццём акцёрскай кар'еры. Калі спорт застаўся ў мінулым, Уэзерс цалкам сканцэнтраваўся на кіно.

Чытайце таксама:

Муза Федэрыка Феліні памерла ва ўзросце 90 гадоў

У Башкартастане памёр Рыфат Даутаў, якога затрымалі ў сувязі з акцыямі пратэсту

Памёр заснавальнік гуртоў Boney M і Milli Vanilli

Nashaniva.com