Свет

Памёр заснавальнік гуртоў Boney M і Milli Vanilli

Заснавальнік гуртоў Boney M і Milli Vanilli нямецкі прадзюсар Фрэнк Фарыян памёр у сябе дома ў Маямі, паведаміла агенцтва Allendorf Media ад імя яго сям'і. Спрадзюсаваныя і напісаныя ім танцавальныя песні займалі верхнія пазіцыі чартаў у 1970-я і 1980-я гады. Яму было 82 гады.

Фарыян нарадзіўся ў 1941 годзе ў Кірне (паўднёвы захад Германіі). Ад нараджэння яго звалі Францам Ройтарам. Ён атрымаў адукацыю шэф-кухара.

Музычную кар'еру пачаў як спявак, а потым як прадзюсар. Фарыян таксама працаваў з такімі музыкамі, як Meat Loaf і Стыві Уандэр. Як паведамляецца, ён прадаў каля 800 мільёнаў пласцінак па ўсім свеце.

Гурт Boney M Фарыян заснаваў у 1975 годзе і быў сааўтарам такіх хітоў калектыву, як Daddy Cool, Rasputin, Mary's Boy Child, Ma Baker.

Папулярная ў Еўропе Boney M стала першай заходняй поп-групай, якая выступіла ў СССР, яна была запрошаная на канцэрт у Маскве незадоўга да маскоўскай Алімпіяды. Тады ёй дазволілі зняць кліп на Краснай плошчы.

Першы альбом іншага заснаванага Фарыянам гурта, Milli Vanilli, быў шэсць разоў плацінавым у ЗША ў 1989 годзе, а мюнхенскі дуэт атрымаў прэмію Грэмі як найлепшы новы выканаўца. Пазней высветлілася, што музыкі выступаюць пад фанаграму, а іх песні запісаныя іншымі людзьмі. Упершыню ў гісторыі прэміі яна была адкліканая.

У 2022-м Фарыян перанёс аперацыю па замене сардэчнага клапана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся6

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся6

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць