Свет22

У Башкартастане памёр Рыфат Даутаў, якога затрымалі ў сувязі з акцыямі пратэсту

Прычыны смерці пакуль не ясныя, аднак вядома, што ён памёр неўзабаве пасля таго, як яго павезлі, як мяркуецца, супрацоўнікі АМАП.

Мітынг ва Уфе. Фота: ufa1.ru

У Башкартастане памёр Рыфат Даутаў, якога затрымалі ў сувязі з акцыямі пратэсту супраць прысуду актывісту Фаілю Алсынаву. Пра смерць Даутава пасля затрымання паведаміла ў тэлеграме яго сястра Залія, пра яе таксама піша адвакат Алсынава Ільнур Суюндукаў. Прычыны смерці пакуль не ясныя, аднак вядома, што Даутаў памёр неўзабаве пасля таго, як яго павезлі, як мяркуецца, супрацоўнікі АМАП, паведамляе расійская служба Радыё Свабода.

Пры гэтым Даутаў, як вынікае са слоў яго сястры, не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту — ані ў Баймаку, дзе адбыліся сутыкненні прыхільнікаў Алсынава з паліцыяй, якія ўлады ахарактарызавалі як беспарадкі, ані ва Уфе 19 студзеня.

Як сцвярджаецца, ён толькі знаходзіўся ва Уфе побач з месцам правядзення акцыі на цэнтральнай плошчы, але сам у ёй не ўдзельнічаў.

Увечары 19 студзеня да яго прыйшоў участковы, каб уручыць папярэджанне, а 25 студзеня, калі ён паехаў за горад, ён быў затрыманы людзьмі ў форме байцоў АМАП, якія «не прадставіліся, невядома, куды павезлі» затрыманага.

Пасля гэтага сваякоў запрасілі ва ўфімскі морг для апазнання цела Даутава, аднак, як сцвярджаецца, не пусцілі туды, спаслаўшыся на адсутнасць следчага. Цела памерлага яны пакуль не бачылі.

Каментары2

  • Ёсіе
    27.01.2024
    Нажаль, башкірскі пад'ём скончыўся. У Беларусі зьбілі Рамана Бандарэнку, апасьля чаго ён памёр. Казалі, што п' яны быў, а тыя, хто сказалі праўду, што хлопец быў цвярозы, атрымалі тэрміны. Нават, па-чалавечы разьвітацца не далі. Народзец Беларусі прамаўчаў. Тое ж будзе і тутака.
  • Мордар мусіць быць разбураны
    27.01.2024
    Каланізатары перайшлі да забойстваў дзеячоў нацыянальна-вызвольных рухаў імперыі. Дарэчы, адначасова яны знявечылі яшчэ аднога башкірскага актывіста, які зараз знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць