Катар выйграў чэмпіянат Азіі па футболе, а аўтар галоў проста на полі паказаў картачны фокус ВІДЭА

У фінале катарцы перамаглі галоўную сенсацыю першынства, зборную Іарданіі — 3:1.

10.02.2024 / 20:14

Фота: Aijaz Rahi / AP

Лік у матчы адкрыў Акрам Афіф (Катар) з пенальці. Пасля гола ён дастаў калоду карт са сваіх гетраў, паказаў сваё фота на карце, патрос яго і малюнак нейкім чынам змяніўся.

Затым Афіф вызначыўся двойчы таксама з пенальці.

Чэмпіянат, дарэчы, праходзіў у Катары. Зборная гэтай краіны выйгравала Кубак Азіі і мінулы раз, у 2019 годзе.

Заўтра, у нядзелю, будзе згуляны фінал Кубка афрыканскіх нацый. У вырашальным матчы сустрэнуцца Нігерыя і Кот-д'Івуар (23:00). Першынство Афрыкі праходзіць у Кот д'Івуары.

.

Чытайце таксама:

Беларус можа загуляць у Галоўнай футбольнай лізе ЗША

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі па Лізе нацый УЕФА

Кіраўніку УЕФА дазволілі балатавацца на чацвёрты тэрмін. Але яму не надта хочацца

11-гадовы футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з Adidas

У зборнай Беларусі самы танны склад у групе Лігі нацый

Nashaniva.com