Фанаты сербскай «Црвены Звезды» размахвалі расійскімі сцягамі на трыбунах падчас матчу чэмпіянату краіны

Гэта адбылося падчас паядынку 20-га туру сербскай Суперлігі з «Важдовацам» (2:1) на хатнім стадыёне ў Бялградзе.

11.02.2024 / 01:33

Заўзятары не толькі размахвалі расійскімі сцягамі, а ладзілі піра-шоу і выклалі з паперы герб маскоўскага «Спартака».

У сакавіку адбудзецца таварыскі матч зборных Расіі і Сербіі, які пройдзе ў Маскве. У мінулым годзе нацыянальная каманда Расіі правяла восем таварыскіх матчаў з камандамі Афрыкі, Азіі і зборнай Кубы. Пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну зборная Расіі і расійскія клубы адхіленыя ад спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Катар выйграў чэмпіянат Азіі па футболе, а аўтар галоў проста на полі паказаў картачны фокус ВІДЭА

Беларус можа загуляць у Галоўнай футбольнай лізе ЗША

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі па Лізе нацый УЕФА

Nashaniva.com