ГУР пацвердзіла, што расейскія войскі ва Украіне выкарыстоўваюць Starlink

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны пацвярджае выкарыстанне сістэм спадарожнікавай сувязі Starlink расейцамі на фронце. Паводле яе, маштаб выкарыстання такой сувязі «пачынае набіраць сістэмны характар».

11.02.2024 / 12:59

ГУР адзначае, што радыёперахоп размовы захопнікаў сведчыць, што для наладжвання доступу да інтэрнэту тэрміналы Starlink устанавілі, напрыклад, у расейскіх падраздзяленнях, якія дзейнічаюць у Данецкай вобласці паблізу Кляшчэеўкі і Андрэеўкі. 

У ГУР адзначылі, што маштаб выкарыстання расейцамі тэрміналаў Starlink на вайне расце і «пачынае набіраць сістэмны характар». 

Першыя выпадкі выкарыстання гэтых тэрміналаў УС РФ пачалі фіксавацца яшчэ некалькі месяцаў таму. 

Чытайце таксама:

«Фантастычная сума $56 мільярдаў». Суд у ЗША ануляваў заробак Маска ў кампаніі Tesla

Кампанія Маска ўпершыню ўжывіла мікрачып у мозг чалавеку

«Тэхас — наш!» АНТ апублікаваў фэйкавы допіс Маска

Nashaniva.com