Свет

«Фантастычная сума $56 мільярдаў». Суд у ЗША ануляваў заробак Маска ў кампаніі Tesla

Агульны заробак Маска ў 2021 годзе прыкладна ў шэсць разоў перавышаў сукупны заробак 200 самых высокааплатных кіраўнікоў свету.

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Суддзя ў амерыканскім штаце Дэлавэр анулявала пастанову Рады дырэктараў кампаніі Tesla, якая ў 2018 годзе пастанавіла выплаціць Ілану Маску 55,8 млрд даляраў у якасці ўзнагароджання за працу ў кіраўніцтве кампаніі, піша Бі-бі-сі.

З'яўляючыся генеральным дырэктарам і найбуйнейшым акцыянерам вытворцы электрамабіляў, Маск не атрымлівае заробак як такі. Замест гэтага яго ўзнагароджанне прывязана да асноўных паказчыкаў працы кампаніі, такім, як кошт акцый і прыбытковасць.

Кошт яго пакета, разлічанага на 10 гадоў, цяпер складае каля 51 млрд даляраў — з улікам змены коштаў акцый Tesla.

Узнагароду Маска аспрэчыў у судзе адзін з мінарытарных акцыянераў Tesla Рычард Тарнэта, якому належаць усяго дзевяць акцый Tesla.

Ён запатрабаваў адмяніць выплату, паколькі, па яго словах, акцыянеры не атрымалі дастаткова інфармацыі аб тым, ці сапраўды Маск сваёй працай заслужыў такую гіганцкую суму.

Яшчэ адзін аргумент юрыстаў пазоўніка заключаўся ў тым, што Рада дырэктараў павінна была дзейнічаць у інтарэсах акцыянераў і прапанаваць Маску меншую суму выплаты. На думку Тарнэты, ад Маска таксама павінны былі запатрабаваць, каб ён працаваў у Tesla поўны працоўны дзень, не растрачваючыся на іншыя праекты, а калі б ён на такія ўмовы не пайшоў, знайсці іншага генеральнага дырэктара.

Аміт Батыш з даследчага цэнтра Equilar (ён сочыць за ўзнагароджаннямі топ-менеджараў буйных карпарацый) у 2022 годзе падлічыў, што агульны заробак Маска ў 2021 годзе прыкладна ў шэсць разоў перавышаў сукупны заробак 200 самых высокааплатных кіраўнікоў свету. 

Прызначаная сума стала найбуйнейшай у карпаратыўнай гісторыі Злучаных Штатаў. Яна дапамагла яму стаць самым багатым чалавекам у свеце. Паводле ацэнак Bloomberg і Forbes, на лістапад 2023 года маёмасць Маска складае ад 198 да 220 млрд даляраў.

Судоваму працэсу, які пачаўся ў лістападзе 2022 года, папярэднічалі некалькі гадоў юрыдычных спрэчак, падчас якіх бакі спрабавалі вырашыць праблему, не даводзячы яе да суда.

Рада дырэктараў Tesla заяўляла, што такая велізарная сума павінна прымусіць Маска надаваць кампаніі належную ўвагу.

Маск не толькі ўзначальвае кампанію Tesla, але кіруе некалькімі іншымі маштабнымі праектамі. У тым ліку ён валодае касмічнай кампаніяй SpaceX і сацыяльнай сеткай Х (Twitter).

Маску таксама належыць фірма Neuralink, якая займаецца распрацоўкай апаратуры, якая дазваляе ўжывіць у мозг чалавека чып для сувязі з кампутарам.

Аднак суддзя Кэтлін Мак-Кормік з пазіцыяй Рады дырэктараў Tesla не пагадзілася. У 201-старонкавай пастанове, апублікаванай 30 студзеня, яна адзначыла, што «стымуляванне» цікавасці Маска не было асноўнай прычынай прынятай дырэктарамі пастановы аб выплаце такой велізарнай сумы.

На яе думку, гэтыя людзі аказаліся пад гіпнозам зорнага статусу свайго часцяком супярэчлівага генеральнага дырэктара і не далі акцыянерам кампаніі дастатковай інфармацыі для апраўдання свайго рашэння.

Пасля абвяшчэння пастановы, адвакат Тарнэты апублікаваў заяву, у якой гаварылася, што «гэта быў добры дзень для добрых людзей».

Ілан Маск адрэагаваў на пастанову суддзі адным адзіным у сацсетцы X (так ён пераназваў твітар): «Ні ў якім разе не рэгіструйце сваю кампанію ў штаце Дэлавер».

За гэтым было яшчэ адно паведамленне: «Я раю рэгістраваць кампаніі ў Невадзе, або Тэхасе, калі вы хочаце, каб яе пытанні вырашалі акцыянеры».

Затым ён папрасіў сваіх фаловераў у Х узяць удзел у апытанні, ці не варта Tesla перарэгістравацца ў Тэхасе, дзе знаходзіцца яе штаб-кватэра?

Многія буйныя кампаніі, уключаючы і гіганта інтэрнэт-гандлю Amazon, зарэгістраваныя ў штаце Дэлавэр, вядомым нізкімі падаткамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай26

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай26

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць