Маск пракаментаваў інфармацыю пра выкарыстанне Starlink расейскімі войскамі
12.02.2024 / 8:32
Ілан Маск назваў «катэгарычна нявернымі» паведамленні пра тое, што войска РФ выкарыстоўвае тэрміналы Starlink ва Украіне.
«У шэрагу ілжывых навін сцвярджаецца, што SpaceX прадае тэрміналы Starlink Расеі. Гэта катэгарычна няправільна. Наколькі нам вядома, ні адзін Starlink не быў прададзены Расеі прама ці ўскосна», — напісаў Маск у сацсетцы X (былы твітар).
11 студзеня вайсковая разведка Украіны апублікавала, як сцвярджаецца, радыёперахоп перамоваў расейскіх вайскоўцаў. З яго вынікае, што тэрміналамі спадарожнікавага інтэрнэту кампаніі Маска SpaceX карыстаюцца расейскія вайскоўцы ў Данецкай вобласці. Паводле ўкраінскай разведкі, расейская армія выкарыстала Starlink.
Маск напісаў, што, па яго інфармацыі, ніводны Starlink не быў прададзены прама ці ўскосна Расеі.
Чытайце таксама:
«Фантастычная сума $56 мільярдаў». Суд у ЗША ануляваў заробак Маска ў кампаніі Tesla