Футбаліст «Баварыі» на Дзень закаханых атрымаў не валянцінку, а чырвоную картку
І стаў трэцім такім футбалістам у гісторыі.
15.02.2024 / 11:49
Даётшанкюль Юпамекано стаіць паміж і суддзёй і Мануэлем Ноерам (які з выразам жаху і шчырага здзіўлення на твары). Фота: Andrew Medichin / AP
Абаронца «Баварыі» Даётшанкюль Юпамекане атрымаў чырвоную картку ў матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць рымскага «Лацыа». Пасля яго выдалення з поля Чыра Імобіле забіў пенальці, і «Лацыа» ў выніку перамог у першым матчы двубоя.
Гэта першае выдаленне для Юпамекано за кар'еру ў Лізе чэмпіёнаў, ён правёў у турніры 44 гульні.
Юпамекано стаў толькі трэцім гульцом, які атрымаў чырвоную картку ў Лізе чэмпіёнаў на Дзень усіх закаханых. Раней гэта рабілі Роке Жуніёр у 2001-м і Бенжамен Павар у 2023-м, піша sport24.
Чытайце таксама:
«Крумкачы» вырашылі не заяўляцца ў першую лігу
Здзейснены самы дарагі трансфер у жаночым футболе. Але гэта проста мізэр у параўнанні з мужчынскімі
Кубак Афрыкі па футболе выйграла каманда, у якую мала хто верыў