Спорт

Здзейснены самы дарагі трансфер у жаночым футболе. Але гэта проста мізэр у параўнанні з мужчынскімі

Рэйчыл Кундананджы забіла 33 галы ў 43 матчах чэмпіянату Іспаніі і зараз будзе гуляць у ЗША.

Дэбютант амерыканскай нацыянальнай жаночай футбольнай лігі ФК «Бэй» набыў форварда Рэйчыл Кундананджы з «Мадрыда» за рэкордную для жаночага футбола суму, піша Championat.com

Сума трансферу 23-гадовага форварда жаночай зборнай Замбіі склала € 735 тысяч. Футбалістка, якая забіла 33 галы ў 43 матчах чэмпіянату Іспаніі, падпісала кантракт на чатыры гады з магчымасцю падаўжэння яшчэ на сезон. Да пераходу ў «Мадрыд» Рэйчыл выступала за «Эйбар».

Папярэдні трансферны рэкорд належаў паўабаронцы зборнай Англіі Кіры Уолш, якая перайшла з «Манчэстэр Сіці» ў «Барселону». Каталонскі клуб заплаціў за англічанку € 460 тыс.

735 тысяч еўра — гэта зусім мала ў параўнанні з мужчынскімі трансферамі. Чатыры самыя дарагія пераходы мінулым летам у мужчынскім футболе пераадолелі мяжу ў 100 мільёнаў еўра.

Дэклан Райс перайшоў з «Вест Хэма» ў «Арсенал» за 116.6 млн еўра, Мойсес Кайседа з «Брайтана» ў «Чэлсі» за 116 млн еўра, Джуд Белінгем з «Барусіі» Дортмунд у «Рэал» за 103 млн еўра, а Хары Кейн з «Тотэнхэма» ў «Баварыя» за 100 млн еўра.

Што да гэтай зімы, то футбольныя эксперты скардзіліся на адсутнасць гучных трансфераў. Так самы дарагі быў у 18-гадовага Вітара Роке, якога «Барселона» купіла ў «Атлетыка Паранаэнсе» за «нейкія няшчасныя» 40 мільёнаў еўра.

Каментары

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць