«У Расіі прынята пра нябожчыка ці добра, ці нічога». У Маскве пракаментавалі смерць пілота, які ўгнаў верталёт

Улады РФ упершыню пракаментавалі забойства ў Іспаніі лётчыка Кузьмінава. Заяву зрабіў дырэктар расійскай Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін.

20.02.2024 / 12:07

Максім Кузьмінаў (справа). Фота: Медыяцэнтр Украіны

«Вы ведаеце, у Расіі прынята пра нябожчыка ці добра, ці нічога. Гэты здраднік і злачынец стаў маральным трупам ужо ў той момант, калі ён планаваў сваё бруднае і страшнае злачынства», — сказаў Нарышкін.

У кастрычніку на расійскім ТБ выйшаў сюжэт пра Кузьмінава, дзе фактычна наўпрост давалася зразумець, што яго маюць намер забіць як «продажную шкуру» і «здрадніка».

Чытайце таксама:

«У нас лётчыкі лётаюць без зброі». Расійскі пілот распавёў, як пераганяў ва Украіну Мі-8 і ўгаворваў экіпаж здацца

Расійскі пілот, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, атрымае паўмільёна даляраў

Сваякам пілотаў, якія знаходзіліся на сагнатым ва Украіну верталёце Мі-8, нічога не паведамілі пра іх лёс

ГРУ атрымала загад на ліквідацыю расійскага лётчыка, які перагнаў верталёт ва Украіну — «Расія 1»

Nashaniva.com