Вайна66

ГРУ атрымала загад на ліквідацыю расійскага лётчыка, які перагнаў верталёт ва Украіну — «Расія 1»

Расійскія дзяржаўныя медыя ўпершыню паведамілі пра сагнаты расійскі верталёт, які ў жніўні пераляцеў ва Украіну. Сюжэт выйшаў на прапагандысцкім канале «Расія 1» у выніковым выпуску «Вестей недели». Лётчыка Максіма Кузьмінава, які здзейсніў пералёт ва Украіну, аўтар сюжэта абвінаваціў у забойстве іншых членаў экіпажа і паведаміў, што расійскія спецслужбы ўжо атрымалі загад аб яго ліквідацыі, піша «Агентство».

 Скрын відэа з тэлеканала «Расія 1»

У сюжэце працягласцю большай за 10 хвілін ваенкар ВГТРК Сяргей Зенін называе Кузьмінава «прадажнай шкурай», «здраднікам Радзімы», які «наздзекаваўся над памяццю продкаў, напляваў на памяць свайго дзеда, заслужанага лётчыка Савецкага Саюза».

У сюжэце гаворыцца, што целы іншых лётчыкаў былі перададзеныя Расіі праз тры тыдні пасля перагону верталёта. Па словах ананімнага эксперта, якога цытуе Зенін, па целах дыстанцыю стрэлаў вызначыць немагчыма, паколькі ў месцах кулявых раненняў было выразанае адзенне. У абодвух загінулых лётчыкаў — адзіночнае агнястрэльнае кулявое раненне, сцвярджае эксперт, якога журналіст паказвае з размазаным тварам і змененым голасам. Паводле слоў эксперта, стралок знаходзіўся з левага боку адносна загінулых.

Менавіта ў такім парадку экіпаж знаходзіцца ў кабіне верталёта: другі пілот і борттэхнік сядзяць справа ад камандзіра, кажа Зенін. Выказаць здагадку, што яны не заўважылі, як камандзір перавёў рацыю ў рэжым маўчання і рэзка змяніў курс, немагчыма. «Выснова напрошваецца адна — на гэты момант яны былі ўжо мёртвыя», — гаворыць Зенін.

Далей аўтар сюжэта працытаваў іншых пілотаў, а таксама прадстаўніка контрвыведкі, які сказаў, што гэта злачынства не мае тэрміну даўнасці.

«Усе лётчыкі, якія ваююць цяпер у зоне СВА, мараць паквітацца за смерць баявых таварышаў», — сказаў прапагандыст. У сюжэце ён пагаварыў з чатырма лётчыкамі з размытымі тварамі, якія выказвалі надзею на тое, што Кузьмінаў будзе забіты.

Афіцэры спецназа галоўнага разведкіравання Мінабароны Расіі (вядомы як ГРУ), па словах Зеніна, кажуць, што загад на ліквідацыю Кузьмінава ўжо атрыманы, а яго выкананне — пытанне часу.

«Знойдзем чалавека і пакараем яго па ўсёй строгасці закона нашай дзяржавы за здраду», — кажа адзін з чатырох байцоў, чый твар схаваны. «Да суда не дажыве», — гаворыць іншы баец.

Перагон расійскага верталёта Мі-8 адбыўся ў жніўні. Пазней яго пацвердзіла вайсковая выведка Украіны. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыл Буданаў казаў, што двое членаў экіпажа, якія былі не ў курсе таго, што адбываецца, былі забітыя пры спробе збегчы.

Мінабароны Расіі паведаміла аб знікненні без вестак экіпажа Мі-8. RT са спасылкай на СК паведамляла, што ФСБ завяло крымінальную справу супраць лётчыка Кузьмінава.

Абвінавачанні ў здрадзе з боку расійскіх афіцыйных асобаў лічыцца вельмі небяспечным. Здраднікамі Уладзімір Пуцін, у прыватнасці, называў былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля, які быў разам з дачкой атручаны «навічком» у Вялікабрытаніі. Такую ж характарыстыку атрымаў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, які загінуў у загадкавай авіякатастрофе праз два месяцы пасля ўчыненага ім бунту.

Чытайце таксама: 

«У нас лётчыкі лётаюць без зброі». Расійскі пілот распавёў, як пераганяў ва Украіну Мі-8 і ўгаворваў экіпаж здацца

Спецаперацыя «Сініца»: Расійскі пілот распавёў, як пераганяў Мі-8 з Расіі ва Украіну

Сваякам пілотаў, якія знаходзіліся на сагнатым ва Украіну верталёце Мі-8, нічога не паведамілі пра іх лёс

Каментары6

  • Mafkees
    02.10.2023
    Эти идиоты дверную ручку нормально не смогли новичком намазать,спалились везде и со всех ракурсов.)
  • Kotya
    02.10.2023
    Mafkees , обычные туристы вообще-то, шпиль смотрели, но как-то нечаяяно ручку обмазали 🤣
  • Маска
    02.10.2023
    Бобр , иди подгузник поменяй

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года19

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

Сёння самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч1

Школьніка затрымалі за інтэрнет-афёру на 90 тысяч рублёў

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года19

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →