У Бешанковічах паставяць памятны знак у гонар Льва Сапегі

Памятны знак будзе ўсталяваны ў гарадскім парку.

01.03.2024 / 14:49

У Бешанковічах памятны знак дзяржаўнаму дзеячу і мецэнату, канцлеру ВКЛ, ураджэнцу Бешанковіцкага раёна Льву Сапегу, піша мясцовае выданне «Зара».

У студзені райвыканкам абвясціў конкурс эскізных праектаў памятнага знака Льву Сапегу. Усяго на конкурс было прадстаўлена 12 творчых работ. У аўторак журы, у склад якога ўвайшлі эксперты ў галіне мастацтва з Мінска і Віцебска, а таксама прадстаўнікі раёна, вызначылі пераможцу. Аўтар працы — мінскі скульптар Іван Міско.

Фота: gztzara.by

Мемарыяльны знак уяўляе сабой бронзавы арачны барэльеф, які паказвае канцлера Льва Сапегу з атрыбутамі дзяржаўнай улады. Выява ўманціравана ў нішу прыроднага гранітнага блока для надання манументальнасці і значнасці вобраза Сапегі ў гістарычным аспекце Рэспублікі Беларусь.

«Зара» падкрэслівае, што працу, як адну з самых годных, адзначылі і прадстаўнікі актыву раёна, якія прынялі ўдзел у апытанні.

Памятны знак будзе ўсталяваны ў гарадскім парку.

Чытайце таксама:

У Слуцку выправілі памылку на памятным камені ў гонар пісьменніка Васіля Віткі

З гомельскай плошчы прыбралі танк

На мінскім рынку ўшанавалі гандляра кавунамі

З Камянецкай вежы прыбралі Пагоню

Nashaniva.com