Эрдаган заявіў, што гатовы правесці перамовы Украіны і Расіі. Зяленскі адказаў

Пра гэта прэзідэнт Турцыі сказаў на прэс-канферэнцыі з удзелам Уладзіміра Зяленскага ў Стамбуле. Украінскі прэзідэнт прыляцеў туды 8 сакавіка.

08.03.2024 / 22:10

Фота: X/Volodymyr Zelenskyy

«Мы гатовыя правесці мірны саміт з удзелам Расіі», — заявіў Рэджэп Эрдаган.

Зяленскі выказаў сваё бачанне. Ён выступіў супраць удзелу Расіі ў мірным саміце, але дапусціў, што яна можа быць запрошаная пасля таго, як будзе распрацаваны план па ўсталяванні справядлівага міру для Украіны.

«Мы не бачым, якім чынам можна запрашаць людзей, якія ўсё блакуюць, руйнуюць і забіваюць. Спачатку цывілізаваныя краіны распрацуюць план, а ўжо потым будуць запрошаныя прадстаўнікі РФ», — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Пуцін цалкам кіруе сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі

Макрон гатовы паслаць войскі ва Украіну ў выпадку калі Расія пойдзе на Адэсу ці Кіеў

Прэм'ер Грэцыі пракаментаваў расійскі ўдар па Адэсе, калі ён там знаходзіўся з Зяленскім

Nashaniva.com