Зяленскі: Пуцін цалкам кіруе сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі
Прэзідэнт Украіны назваў Беларусь «дыпламатычна акупаванай».

У інтэрв'ю тэлеканалу Rai 1 Зяленскі адзначыў, што Пуцін зацікаўлены зруйнаваць цалкам Украіну, далучыць гэтыя землі да Расіі. «Ён такія рэчы робіць або сілаю, зброяй, або палітычна».
«Тое, што ён зрабіў у Беларусі — гэта без ахвяраў і крыві, гэта пакуль што. То-бок яны саюзніцкія ўлады, дзе ён цалкам кіруе і сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі, і войскамі на тэрыторыі Беларусі», — заявіў Зяленскі.
Ён згадаў напад на Украіну 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Беларусі. І назваў тое, што адбываецца з Беларуссю «дыпламатычнай акупацыяй незалежнай краіны і стратай суверэнітэту».
Зяленскі дадаў, што ва Украіне Пуцін таксама раней шукаў магчымасці ўплываць на парламент знутры, але пасля таго, як гэта не ўдалося, ён пачаў акупацыю вайсковую.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары