Эрдаган заявіў, што Турцыя «цвёрда стаіць за ХАМАС»
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падчас выступлення ў Стамбуле заявіў, што «ніхто не зможа прымусіць нас класіфікаваць ХАМАС як тэрарыстычную арганізацыю». Ён таксама адзначыў, што Турцыя — гэта краіна, якая «адкрыта гаворыць з лідарамі ХАМАС пра ўсё і цвёрда стаіць на іх баку».
09.03.2024 / 19:10
Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: AP Photo/Francisco Seco
Пасля пачатку вайны ў сектары Газа Эрдаган неаднаразова заяўляў пра падтрымку ХАМАС. Ваенны канфлікт пачаўся пасля таго, як 7 кастрычніка мінулага года баевікі ХАМАС уварваліся на тэрыторыю Ізраіля і зладзілі масавую разню: яны забілі больш за 1200 чалавек і ўзялі ў закладнікі каля 250.
Раней Эрдаган называў Ізраіль «тэрарыстычнай дзяржавай» і абвінавачваў яго ў «генацыдзе ў сектары Газа». Больш за тое, са слоў Эрдаган, няма «ніякай розніцы» паміж кіраўніком урада Ізраіля Біньямінам Нетаньяху і лідарам нацыстаў Адольфам Гітлерам. У той жа час ХАМАС Эрдаган называе «вызваленчай групоўкай».
Чытайце таксама:
Эрдаган заявіў, што гатовы правесці перамовы Украіны і Расіі. Зяленскі адказаў