БЕЛ Ł РУС

Літаратура

Выдалі на чэшскай мове кнігу Дзмітрыя Строцава

11.03.2024 / 18:25

Nashaniva.com

У чэшскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — «Poetická reportáž» беларускага паэта Дзмітрыя Строцава, у якую ўвайшлі пераклады ягоных вершаў на чэшскую мову.

«З 2020 года збіраліся чэшскія пераклады, пакуль іх не сабралася дастаткова. Апошнім імпульсам для выдання кнігі паслужыў пераклад паэмы «Вулей», які нечакана для мяне зрабіла Марцыя Патон. У зборнік увайшлі абраныя пераклады вершаў, напісаных у жанры сведчання, паэтычнага рэпартажу», — напісаў Дзмітрый Строцаў на сваёй старонкі ў фэйсбук.

Прэзентацыі «Poetická reportáž» пройдуць 12 сакавіка ў Брно і 15 сакавіка ў Празе. У траўні кніга будзе прадстаўлена на нацыянальным чэшскім кніжным кірмашы «Свет кнігі».

Чытайце таксама:

Выйшла ўнікальная кніга, якую можна чытаць адначасова і злева направа, і справа налева

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі Цёткі за 2022 год

Абвешчаны лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула