Літаратура

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі Цёткі за 2022 год

17 лютага ў Вільні на міжнародным паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» ўручаная Прэмія Цёткі за найлепшыя кнігі для дзяцей і падлеткаў. Пераможцамі сталі Антон Францішак Брыль і мастачка Лілія Бусарава, піша Budzma.org.

Мастачка Лілія Бусарава перамагла ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» з ілюстрацыямі да кнігі «Мой рыжы Бім» аўтарства Эдзі Агняцвет.

Паэт і перакладчык Антон Францішак Брыль, які напісаў вершаваныя «Мышыныя Каляды», перамог у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў».

Мастачка Лілія Бусарава

На фэсце ў Вільні прысутнічала адна з пераможцаў — Лілія Бусарава.

Пераможцаў абвяшчала старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, паэтка і выдавец Таццяна Нядбай. Яна расказала, што ў поўны спіс намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» увайшло больш за тры дзясяткі кніг, у спіс намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — 23 кнігі.

Старшыня ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай

Прэмію Цёткі заснавалі РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр у канцы 2015 года. Гэта адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання.

Чаму апякункай прэміі абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка)? Яна — аўтарка «Першага чытання для дзетак беларусаў», стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка».

Упершыню прэмія была ўручана ў 2016 годзе. Лаўрэатамі першай прэміі Цёткі сталі Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі «Сем ружаў» і Кацярына Дубовік, ілюстратарка гэтай самай кнігі.

Таксама ўчора на фестывалі «Вершы на асфальце» абвясцілі лаўрэата літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Ім стаў паэт Усевалад Сцебурака з кнігай «Беларускія зоркі».

Праграма сёлетняга фэсту тут.

Глядзець анлайн-трансляцыю Стральцоўскага фэсту можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Някляеў, Аксак, Арлоў, Хадановіч і Строцаў. Што чакаць у гэтым годзе ад фэсту «Вершы на асфальце»

Абвешчаны лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова

У Слуцку выправілі памылку на памятным камені ў гонар пісьменніка Васіля Віткі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай23

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай23

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць