У Лідзе шматдзетнага бацьку затрымалі за «распаўсюд экстрэмізму»
Губазікаўцы таксама вінавацяць яго ва ўдзеле ў пратэстах
13.03.2024 / 18:44
Сяргей Копаць. Фота з ягонай старонкі ў «Аднакласніках»
Затрыманы — 47-гадовы Сяргей Копаць. Ён займаецца вытворчасцю з дрэва, у асноўным мэблі і іншых рэчаў для дома (напрыклад, лесвіцаў і альтанак). Мяркуючы па сацсетках, у яго ёсць жонка і не менш за трое дзяцей.
У відэа, якое выклалі сілавікі, яго затрымліваюць натоўпам. Ён кажа, што «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы і выяву свастыкі ў сацсетках». Таксама губазікаўцы пішуць, быццам Сяргей удзельнічаў у пратэстах у Лідзе ў 2020-м, але ніякіх пацверджанняў гэтаму не прыводзяць — мужчына не кажа гэтага ў відэа, не дэманструюцца і фота з пратэстаў.
Губазікаўцы сцвярджаюць, што мужчыну чакае зняволенне, але ідзе гутарка пра адміністрацыйную або пра крымінальную справу — невядома.
Чытайце таксама:
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
Жыхара Ліды арыштавалі за «Жыве Беларусь» у твітары
Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд