Інфармацыя пра смерць Карла III аказалася фэйкам

выпраўлена

У караля Вялікабрытаніі раней выявілі анкалогію. 

19.03.2024 / 23:16

Карл III падчас выступу ў Дубаі. Фота: Chris Jackson / Getty Images

Інфармацыя пра смерць Карла III аказалася фэйкам. Прыносім чытачам свае выбачэнні.

Варта адзначыць, што ў верасні 2022 года аналагічная сітуацыя была з каралевай Лізаветай. Спачатку з’явіліся непацверджаныя неафіцыйныя звесткі пра яе смерць, якія пасля аказаліся праўдзівыя.

Карл III уступіў на трон у верасні 2022 года пасля смерці сваёй маці ў верасні 2022 года, каранацыя адбылася 6 мая 2023 года.

Чытайце таксама:

Карл III ўпершыню з'явіўся на публіцы пасля таго, як у яго выявілі рак

Карл III кладзецца ў бальніцу лячыць прастату, ягонай нявестцы таксама нездаровіцца

У час каранацыі Карл III сядзеў на вялікім камені. Чым адметны гэты кавалак пясчаніку? 

Nashaniva.com