Сацыёлаг Рыгор Астапеня расказаў, як купіў кватэру ў Варшаве і колькі яна каштавала
Пра свой набытак Астапеня расказаў у інтэрв'ю ютуб-каналу «ЧаснОК-LIVE».
30.03.2024 / 22:22
Рыгор Астапеня ў сваёй кватэры. Скрын відэа chestnok_live / YouTube
Рыгор Астапеня распавёў, што сваю кватэру ў Варшаве ён набыў каля дзесяці гадоў таму. Яе кошт на той час склаў каля 100 тысяч долараў.
Рыгор Астапеня ў сваёй кватэры. Скрын відэа chestnok_live / YouTube
«Зразумела, што цэны ўвесь час ідуць угару. Таму, калі ўжо буду прадаваць, ехаць у новую Беларусь, то, пэўна, адразу куплю велізарны катэдж. А тут нават 70 квадратаў няма», — жартуе Астапеня.
Рыгор Астапеня ў сваёй кватэры. Скрын відэа chestnok_live / YouTube
Рыгор патлумачыў, адкуль узяў грошы.
«Усё досыць празаічна. У заходніх краінах ёсць такое паняцце, як «іпатэка на 30 гадоў». Ты ідзеш, падпісваеш сябе ў нявольніцтва, што ты будзеш такі час проста плаціць крэдыт».
Пры гэтым Рыгор дадаў, што ён і яго жонка зарабляюць сувымерна, таму абое рабілі ўнёсак у набыццё кватэры.
Чытайце яшчэ:
Як адрозніваюцца крэдыты на жытло ў Беларусі, Польшчы і Літве?
У Мінску за мільён рублёў прадаюць чатырохпавярховую кватэру. І гэта не цэнтр горада
«Крыўдна, што на доме паставілі кляймо». Як жывецца мінскім навасёлам у нахіленым доме на Купрэвіча?
Аднапакаёвыя кватэры ў Мінску патаннелі — нетыповая сітуацыя