Эканоміка44

Як адрозніваюцца крэдыты на жытло ў Беларусі, Польшчы і Літве?

Параўналі ўмовы па іпатэчных крэдытах у Беларусі і дзвюх суседніх краінах ЕС.

Беларусь

У канцы чэрвеня ў Беларусі знізілі стаўку рэфінансавання з 9,75% да 9,5% гадавых. Гэта шостае ад пачатку года зніжэнне. Разам з гэтым змяніліся і стаўкі па крэдытах, у тым ліку на жытло.

Стаўкі па крэдытах на жытло пачынаюцца з 12,5% (калі размова ідзе пра будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай) ці каля 14% гадавых (на куплю нерухомасці без якіх-небудзь дадатковых ільгот). Максімальны тэрмін крэдытавання — 20 год. 

Найбуйнейшы банк краіны (Беларусбанк) прапануе крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на набыццё жылога памяшкання на 20 гадоў па стаўцы 14,4%. Ці стаўка рэфінансавання + 4,90%.

Фота: скрыншот з сайта belarusbank.by

Літва

У Літве іпатэчныя крэдыты выдаюць тэрмінам да 30 гадоў. Стаўкі каля 5,7-6% гадавых. Напрыклад, Swedbank на бягучы момант выдае крэдыты пад 6,01 % гадавых. Стаўка складаецца з працэнта банка 2,1% і стаўкі EURIBOR 3,91% (сярэдняя працэнтная стаўка па міжбанкаўскіх крэдытах у еўра). Апошняя, як і стаўка рэфінансавання ў нас, можа змяняцца ў большы або меншы бок.

Фота: скрыншот з сайта swedbank.lt

Польшча

У Польшчы стаўкі па іпатэчных крэдытах падобныя да Літвы — каля 5,5-6% гадавых. Жыхары Польшчы, якія падыходзяць пад дзеянне праграмы «Першае жытло», могуць разлічваць на іпатэчны крэдыт пад 4% гадавых. Падрабязней пра нядаўна зацверджаную праграму, якой могуць скарыстацца і грамадзяне Беларусі, можна прачытаць па спасылцы. 

Каментары4

  • Кастусь
    04.07.2023
    где в Польше ипотека под 6%? Адрес, сестра, адрес!
  • Бобр
    04.07.2023
    Польша 6%? Это статья двухлетний давности? Не знаю как в Беларуси сейчас, но в Польше хоть не этого дурдома с 5ю поручителями и срок на 30лет или до пенсии
  • О
    04.07.2023
    Кастусь, в 2019 году 😅

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі8

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі8

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць