Беларускі трэш-стрымер Mellstroy вярнуўся ў Расію
Трэш-блогер з Гомеля Андрэй Бурым апублікаваў фота каля самалёта, на якім ён прыляцеў у Расію. Па словах блогера, цяпер ён знаходзіцца ў адной з маскоўскіх гасцініц, дзе зняў нумар за 1 млн рублёў у суткі (каля 10 тысяч еўра).
31.03.2024 / 14:08
Трэш-стрымер Mellstroy вярнуўся ў Расію
Раней стрымера знялі з вышуку ў Расіі і Беларусі пасля таго, як ён паабяцаў закупіць спортінвентар і адзенне ў кожную з 500 устаноў, якія займаюцца ўладкаваннем дзяцей-сірот у Беларусі. Пасля гэтага імя блогера знікла з баз вышуку абедзвюх краін, куды яго ўнеслі за адмову ісці ў беларускае войска.
Скандальную вядомасць Mellstroy атрымаў у 2020 годзе, калі падчас аднаго са сваіх стрымаў збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма завялі крымінальную справу. У выніку яму прызначылі паўгода выпраўленчых работ і штраф.
Mellstroy і цяпер рэгулярна трапляе ў скандальныя навіны, раздаючы сваім гледачам вар'яцкія заданні і абяцаючы за іх шчодра заплаціць. Пасля, праўда, гэтыя абяцанкі не заўсёды стрымлівае.
Так, літоўскі хлопчык, які дасціпна папрасіў прэзідэнта сваёй краіны Гітанаса Наўседу перадаць прывітанне Mellstroy, з двух мільёнаў даляраў, якія за гэта паабяцаныя, зможа атрымаць добра калі «толькі» 100 тысяч. Іншаму чалавеку было адмоўлена ў выплаце мільярда расійскіх рублёў (каля 11 мільёнаў даляраў) за размяшчэнне ніка Mellstroy на Месяцы.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Літвы перадаў вітанне скандальна вядомаму беларускаму відэаблогеру. Як так выйшла?
Сёстры Груздзевы расказалі, хто пашыў ім трэшовыя сукенкі ў выглядзе сцягоў
Трэш-блогера Mellstroy знялі з беларускага і расійскага вышуку за дапамогу дзецям