Цэны на золата працягваюць біць рэкорды
Золата каштуе ўжо даражэй за $2300 за унцыю.
03.04.2024 / 14:28
Фота: AP Photo/Kamran Jebreili
На максімуме цана чэрвеньскага ф'ючарса золата на Чыкагскай таварнай біржы наблізілася да $2309 за унцыю, што стала рэкордам.
Кошт золата расце сёмы дзень запар. Як піша Reuters, у 2024 годзе гэты метал падаражэў больш чым на 10,8%.
Рост золата тлумачаць цікавасцю з боку інвестараў, якія выкарыстоўваюць гэты актыў як бяспечную гавань і абарону ад інфляцыі.
На думку аналітыкаў, рост інфляцыі для золата — рухаючая сіла, большая за працэнтныя стаўкі. У той жа час рост кошту металу часткова справакаваны спекулянтамі, хедж-фондамі і таварнымі фондамі.
Чытайце таксама:
Хутка шакалад стане раскошай? Какава-бабы за год падаражалі ў пяць разоў
У Даніі знайшлі залаты пярсцёнак, якому паўтары тысячы гадоў