Сезон кляшчоў ужо ідзе поўным ходам, пацярпелых сотні

Пра тое, што да беларускіх медыкаў наконт укусаў кляшчоў за два месяцы звярталіся больш за 200 разоў, паведаміла энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова, паведамляе БелТА.

03.04.2024 / 19:51

«У 2024 годзе першыя кляшчы ў прыродных біятопах з’явіліся дастаткова рана (у пачатку лютага) у паўднёвых раёнах Брэсцкай вобласці. За два месяцы (люты — сакавік) актыўнасці кляшчоў зарэгістравана больш за 200 зваротаў грамадзян у арганізацыі аховы здароўя наконт прысмоктвання кляшчоў», — сказала Святлана Яшкова.

Па словах энтамолага, у асноўным укусы кляшчоў адбываюцца ў лясных масівах (44% усіх выпадкаў). На дачныя ўчасткі прыпадае 35 працэнтаў усіх выпадкаў прысмоктвання кляшчоў.

У 2023 годзе было зарэгістравана больш за 31 тыс. зваротаў у медыцынскія ўстановы з нагоды прысмоктвання кляшчоў, што на 11% больш у параўнанні з 2022 годам.

Чытайце таксама:

Мужчына на Магілёўшчыне разбіраў зайца і падхапіў небяспечную хваробу

У Беларусі прачнуліся жабы і гадзюкі

У Мінску ўжо ёсць пацярпелыя ад кляшчоў

У Беларусі ўвялі першыя абмежаванні на наведванне лясоў

Nashaniva.com