Здарэнні

У Мінску ўжо ёсць пацярпелыя ад кляшчоў

Першы ўкус зафіксавалі каля 10-й бальніцы.

Фота: Wikimedia Commons

Кляшчы могуць напасці ў любы час года, калі тэмпература паветра вышэй +5°C, расказала 5 сакавіка доктар-эпідэміёлаг Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Семіжон, пішуць Мінск-навіны.

— Сёлета ў сталіцы першы ўкус кляшча зарэгістраваны 26 лютага ў лесапаласе каля 10-й бальніцы, — адзначыла В.Семіжон. — Пры тэмпературы паветра + 5… +7°C пачынаецца сезон кляшчоў. Май-чэрвень і жнівень-верасень — гэта перыяды іх павышанай актыўнасці.

Як заўважыла В.Семіжон, кляшчы чакаюць ахвяру ў траве або кустах на вышыню прыкладна 50—100 см. Гэтыя казуркі небяспечныя тым, што могуць пераносіць узбуджальнікаў розных інфекцый, напрыклад, клешчавога энцэфаліту, хваробы Лайма і іншых. І калі ад першага захворвання можна зрабіць прышчэпку, то ад другога вакцыны не існуе. Таму для абароны ад кляшчоў пажадана карыстацца рэпелентамі: спрэямі, мазямі і іншымі. Не варта забываць аб мерах засцярогі: у лесапарках шпацыраваць па шырокіх пешаходных дарожках, не заходзіць у зараснікі кустоў. Збіраючыся на прыроду, экіпуйцеся адпаведным чынам: надзеньце галаўны ўбор, жакет з доўгім рукавом, запраўце штаны ў абутак. Падчас прагулкі па лесе кожныя дзве гадзіны праводзіце сама– і ўзаемаагляды, тое ж самае зрабіце па вяртанні.

Калі клешч усё ж укусіў, можна паспрабаваць выдаліць яго самастойна. Але лепш звярнуцца па дапамогу ў паліклініку, пажадана да доктара-інфекцыяніста. Калі доктар у адпачынку ці на бальнічным, пракансультуйцеся ва ўчастковага тэрапеўта.

Варта адзначыць, што пры ўкусе кляшча неабходны прафілактычны прыём прэпарата.

Звычайна доктар прызначае антыбіётык, які трэба прыняць у першыя 72 гадзіны пасля ўкусу. Як правіла, для дарослага гэта аднаразовая доза. Пасля прыёму антыбіётыка назірайце за сваім станам здароўя не менш за месяц.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве4

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года15

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве4

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць