Беларусы перастаюць браць шлюб. Затое разводаў — амаль столькі, як і было
Звесткі Белстата дазваляюць ацаніць дынаміку працэсаў.
09.04.2024 / 13:03
Фота:«Наша Ніва»
У 2013-м было зарэгістравана 87127 шлюбаў. А ў 2023-м — 56044. Такім чынам, колькасць шлюбаў зменшылася на 31083 — гэта 36%.
У выніку каэфіцыент шлюбнасці ўпаў з 9,2 на тысячу жыхароў да 6,1.
А вось колькасць разводаў амаль не змянілася. У 2013-м іх было 36105, а ў 2023-м — 33962. Падзенне склала толькі 6%.
Чытайце таксама:
Беларусь трапіла ў топ-10 краін свету з самым высокім узроўнем разводаў
Калі беларускія сем'і найчасцей распадаюцца?
Актывіст Максім Чарняўскі збіраўся стаць жанчынай, а цяпер ён — бацька двайнят у дэкрэце. Як так?