Грамадства11

Мінчанкі ўпершыню выходзяць замуж у сярэднім у 27 гадоў. Мужчыны жэняцца крыху пазней

Сярэдні ўзрост мінчанак, якія ўпершыню выйшлі замуж у 2022-м, склаў 27,4 года. Мужчыны бралі першы шлюб у сярэднім у 29,2 года, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Шлюб

Усяго ў Мінску за мінулы год было зарэгістравана 14 913 шлюбаў, з іх упершыню сталі мужамі 10 338 мужчын, жонкамі — 10 333 жанчыны. Паўторна зарэгістравалі шлюб 4 575 жаніхоў і 4 580 нявест, пры гэтым сярэдні ўзрост мужчын, якія сталі мужамі паўторна, склаў 42,1 года, жанчын, якія выйшлі замуж другі ці наступны раз, — 29,3 года.

Што тычыцца шлюбаў з замежнікамі, беларускія мужчыны ў якасці мужоў, па даных 2022 года, найбольш запатрабаваныя ў грамадзянак Расіі (304 шлюбы), Украіны (57), Літвы (46), Турцыі (34), Латвіі (26) і Ізраіля (24). Мінчанкі ў якасці жонак карысталіся папулярнасцю ў грамадзян Расіі (271 шлюб), Украіны (58), Літвы (8), Латвіі (7), Ізраіля (4), Германіі (2).

Разводы

У 2022 годзе ў сталіцы зарэгістравана 7 364 разводы. Часцей за ўсё мінчане разводзяцца пасля 5—9 гадоў шлюбу (2 038 разводаў), на другім месцы па частаце разводаў жонкі пасля 2—4 гадоў (1 367 разводаў) і пасля 10—14 гадоў (1 396). Трэці радок займаюць разводы сярод сямейных пар, якія пражылі ў шлюбе больш за 20 гадоў (1 017 разводаў). Радзей за ўсё ў мінулым годзе разводзіліся маладыя людзі: сярод тых, хто ўзяў шлюб менш за год таму, было зарэгістравана 239 разводаў, а сярод тых, хто пражыў у шлюбе 1 год, — 448.

Сярод сужэнцаў, якія прынялі рашэнне развесціся, на долю бяздзетных сем'яў прыйшлося ў 2022 годзе амаль 42% ад усіх разведзеных. У 39,2% выпадкаў развяліся сем'і з адным дзіцем, у 18,9% выпадкаў шлюб скасавалі сем'і з двума і больш дзецьмі.

Гасцявы шлюб і шматмужняя жонка: дзіўныя сямейныя адносіны

Белстат: На тысячу беларусаў прыпадае 1163 беларусак

Каментары1

  • Жвір
    12.04.2023
    Гэта пэўна, як і ў сярэднім па Эўропе будзе.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць