У Гродне прадаецца аўтазак. Колькі каштуе?
Транспарт прадае мясцовая міліцыя.
19.04.2024 / 15:00
Фота: bsk.by
Міліцыя Гродзенскай вобласці выставіла на продаж аўтазак МАЗ.
Транспарт выраблены ў 2010 годзе. Яго прабег складае 65 тысяч кіламетраў, а знос — 89%. На фота бачна, што ў кузаве абсталяваныя «стаканы» для затрыманых і мяккія месцы для канваіраў.
Абласная міліцыя просіць за аўтазак 20 800 рублёў — гэта 6350 долараў па курсе.
У Слуцку на аўкцыёне прадаюць тратуар. Цана вас здзівіць
На аўкцыён выставілі нерухомасць кіраўніцтва «Вясны»