Канелоні з двума варыянтамі начынак: мясной і вегетарыянскай
Італьянская макарона канелоні — гэта вялізныя трубачкі дыяметрам 2-3 сантыметры. Начыніць іх можна тым, што вам даспадобы, — ад розных відаў мяса да сыру са шпінатам (апошняе падыдзе вегетарыянцам або тым, хто посціць). У выніку атрымаецца страва, якая нечым нагадае лазанню, а ў нечым будзе цалкам арыгінальнай.
20.04.2024 / 07:55
Фота: greatitalianchefs.com
Канелоні з ялавічным фаршам і мацарэлай, рэцэпт
Спатрэбіцца:
- 1 пакунак трубачак канелоні (400 г)
- 400 г ялавічнага фаршу
- 200 г сыру рыкота
- 200 г цёртага сыру мацарэла
- 500 г таматнай пасты
- соль, чорны перац
Як гатаваць:
- Каб прыгатаваць ідэальныя канелоні, абсмажце іх спачатку на патэльні з невялікай колькасцю алею. Прыпраўце.
- Нафаршыруйце трубачкі сумессю з рыкоты, мацарэлы, прыгатаванага фаршу і паловы таматнай пасты.
- Выкладзіце фаршаваныя канелоні ў гарачатрывалую форму. Пасыпце зверху сырам, змажце таматнай пастай. Прыпраўце свежым чорным перцам.
- Запякайце ў духоўцы 45 хвілін пры тэмпературы 160 °C і падавайце з зялёнай салатай.
Канелоні з сырам тофу і шпінатам, рэцэпт
Спатрэбіцца:
- шпінат замарожаны 250 г
- тофу 180 г
- часнок 2 зубкі
- масла для змазвання формы
- адна невялікая цыбуліна
- мушкатовы арэх, перац, соль
- кансерваваныя нарэзаныя памідоры
- таматавы канцэнтрат 30 г
- лыжка шматкоў неактыўных дрожджаў
- базілік
Як гатаваць:
- Цыбулю наразаем пер'ем і трохі абсмажваем на разагрэтым алеі.
- Дадаём шпінат і часнок, накрываем вечкам і гатуем некаторы час.
- Дадаём да шпінату здробнены тофу і гатуем, пакуль вада і спецыі не выпарацца. Даём астыць.
- Добра змешваем інгрэдыенты для падліўкі (кансерваваныя памідоры, таматавы канцэнтрат, дрожджы, базілік)
- Разаграваем духоўку да 180°С.
- Вышмароўваем гарачатрывалую форму маслам.
- Фаршыруем канелоні начыннем, выкладваем трубачкі пластамі, а потым паліваем іх падліўкай.
- Выпякаем пад накрыўкай каля 35-40 хвілін.
Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню
Запяканка з курыцай, рысам і брокалі — рэцэпт
Пастухоў пірог — неўміручая класіка
Ідэальны гарнір — капуста, запечаная з соусам тахіні